Конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску"

Дата: 10 апреля 2014 в 22:06
958 просмотров

Сёння, 10 красавіка, адбыўся раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

         У конкурсе прынялі ўдзел 19 вучняў 8, 9, 10 класаў з розных школ раёна. На суд журы ўдзельнікі павінны былі прадставіць мультымедыйнае эсэ, а таксама выступіць з прамовай на адну з дзвюх прапанаваных тэм, адказаць на пытанні. Ва ўпартай барацьбе вучаніца нашай школы Захожая Анастасія сярод вучняў 8 класа заняла ганаровае І месца. А вучаніцы 9 класа Стрыбук Ганна і 10 класа Хадасок Ксенія атрымалі граматы ўдзельнікаў конкурсу.

         Захожай Анастасіі і яшчэ двум вучням раёна неабходна будзе прадстаўляць Брагінскі раён у абласным конкурсе рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

         Віншуем пераможцу і ўдзельнікаў, жадаем ім поспехаў!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.