Правила пользования библиотекой

Дата: 1 сентября 2022 в 21:52, Обновлено 11 января 2024 в 17:23

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ   БІБЛІЯТЭКАЙ

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэнні аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
    1. Правы карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі вучняў школы.
    1. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна- бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрабаваннямі і інтарэсамі.

2. 2. 2 Бясплатна атрымліваць інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

2.2. 3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы бібліятэчнага фонду.

2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі

2.2.5. Прымаць удзел у культурна- масавых мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка.

2.2.6. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.

  1. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
    1. Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку згодна са спісам класаў, сотруднікі школы і законныя прадстаўнікі навучэнцаў- па пашпарту ці іншаму дакументу, які падцвярджае яго асобу.
    2. На кожнага карыстальніка запаўняецца фармуляр чытача пэўнага ўзору. Фармуляр чытача- дакумент, які падцвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.
    3. Пры запісу ў бібліятэку карыстальнік павінен азнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай.
    4. На дом дакументы выдаюцца карыстальнікам срокам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не ўлічваючы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці.
    5. Вучэбная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін  навучання згодна  з праграмай.
    6. Выдача вучэбных выданняў вучням ажыццяўляюцца работнікамі бібліятэкі з удзелам педагагічных работнікаў.
    7. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:
      1. Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць вучням і арганізоўваюць іх рамонт і  здачу ў канцы навучальнага года.
      2. Выстаўляюць адзнаку стану выдання ў спецыяльную графу ў пачатку і ў канцы навучальнага года.
      3. Запаўняюць журнал выдачы вучэбных вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года.
      4. Ажыццяўляюць кантроль за захованасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванню беражлівых адносін да кнігі.
    8. Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтаграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца з фондаў цэнтраў карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, які прызначаецца дырэктарам школы.
    9. Вучням, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстанову адукацыі сярэдняга спецыяльнага ці вышэйшага навучання, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляру чытача.
    10. Чарговая выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу  толькі пасля вяртання ім раней атрыманых дакументаў,тэрмін карыстання якіх скончыўся.
    11. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзінкавыя экзэмпляры, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.
    12. Колькасць дакументаў фонду, выдаваемых для работы з імі ў межах бібліятэкі,  не абмяжоўваецца.

  1. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ  КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.
    1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
    2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.
    3. Пры выбыцці са школы  карыстальнік абавязаны вярнуць усе, якія лічацца за ім дакументы з фонду бібліятэкі.
    4. Карыстальнік абавязаны:
      1. Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўлены тэрмін.
      2. Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.
      3. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах метак, падкрэсліванняў, не вырываць і не загібаць старонак і інш.).
      4. Прытрымлівацца цішыні, не парушаць парадак пастаноўкі кніг на паліцах  адкрытага доступу да фонду.
      5. Кожны год на пачатак навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.
    5. Карыстальнік, згубіўшы дакумент фонду або нанёсшы незаменны ўрон, абавязаны замяніць яго адпаведна такім жа ( у тым ліку і копіяй у пераплёце) ці прызнанай бібліятэкай раўназначнай. Пры страце, пашкоджанні электроннага носьбіту (дыску) карыстальнік павінен прадставіць электронны носьбіт ( дыск), а ўстанова адукацыі - забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на гэты носьбіт.
    6. За страту дакументаў з фонду бібліятэкі ці нанясенне яму незамянімай шкоды непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго бацькі, апекуны, папячыцелі.
    7. Карыстальнікі, парушыўшыя правы карыстальніка бібліятэкі, могуць быць  пазбаўлены правоў карыстання на тэрмін 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, прадугледжаныя заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адказнасць адміністрацыйную, грамадзянска- прававую або ўгалоўную адказнасць.

  1. АБАВЯЗКІ  БІБЛІЯТЭКІ  ПА АБСЛУГОВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

Бібліятэка абавязана:

    1. Абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі згодна з правіламі карыстання бібліятэкай.
    2. Стварыць і падтрымліваць камфортныя ўмовы для работы чытача ў бібліятэцы.
    3. Не выкарыстоўваць звесткі пра карыстальніка, іх інтарэсаў у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна – вытворчых.
    4. Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у  фондзе, сістэматычна інфармаваць іх аб новых паступленнях .
    5. Ажыццяўляць дапамогу карыстальнікам у выбары неабходнай літаратуры.
    6. Прадстаўляць карыстальнікам (чытачам) магчымасць карыстацца каталогамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі.
    7. Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку дакументаў фонда.
    8. Забяспечыць рэжым работы згодна з патрабаваннямі школы
    9. Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчнага фонда, стварыць  неабходныя ўмовы для захавання дакументаў.

Загадчык бібліятэкі __________    Ж.Р. Буйневіч    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.