Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

История Угловской школы

Дата: 29 января 2014 в 22:43, Обновлено 29 января 2014 в 22:44

З гісторыі Вуглоўскай школы

Паводле перапісу 1897 года у вёсцы Вуглы дзейнічала школа царкоўнай граматы. На пачатку ХХ стагоддзя дзейнічала народнае вучылішча, у якім працавала настаўніца Іўланія Мазанік.

У гады калектывізацыі ў вёсцы ўжо працавала пачатковая школа, якая размяшчалася ў сялянскіх хатах Дзяльца Івана i Лявоненкі Івана.

Потым былі пабудаваны дзве маленькія школы з дамоў выселеных сялян у 1937 годзе. Першым дырэктарам гэтай школы быў Нікіценка Іван Іванавіч. Першым настаўнікам - Васіленка Іван Васільевіч.

Пры дырэктары Пісарэнка Івану Якаўлевічу ў 1959 годзе быў закладзены падмурак новай школы. Будаўніцтва ж самой школы ажыццяўлялі настаўнікі i вучні начале з дырэктарам Найдзенка Арцёмам Іванавічам. 

Са студзеня 1962 года пачаліся заняткі ў новай школе.

Пасля аварыі на ЧАЭС у восень 1986 года пачалося будаўніцтва прыбудовы тыповага будынка школы. У 1987 годзе школа была завершана.

Нязменным кіраўніком школы быў доўгі час Найдзенка Арцём Іванавіч. Яго стаж на пасадзе дырэктара школы складае 45 год. Зараз ён знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Сёння школу ўзначальвае малады дырэктар Дзегцярэнка Святлана Аляксандраўна. У школе працуе 19 настаўнікаў.

Так выглядала школа, якая была пабудавана адразу пасля вайны.

Фотаздымак 1961 года

 

Так выглядала школа, якая была пабудавана ў 1962 годзе.

Фотаздымак 1964 года

А гэта бярозавы гай , які знаходзіцца каля школы

 

 

Сучасная Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Вуглоўская сярэдняя школа”

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.