ІНФАРМАЦЫЯ ПРА БІБЛІЯТЭКУ
Бібліятэка ДУА “Вуглоўская сярэдняя школа” размешчана на 1 паверсе, складаецца з аднаго пакоя агульнай плошчай 50,59 кв. метраў
Бібліятэка абсталявана:
Стэлажамі для кніг, стол для чытачоў, маецца камп’ютар без выхаду ў інтэрнэт.
Мэта бібліятэкі навучыць выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі. Садзейнічаць развіццю дзяцей цікавасці да кнігі, да роднай мовы, а таксама вучыць атрымліваць задавальненне ад сустрэчы з кнігай.
Фонд школьнай бібліятэкі складае 11116 экз. (мастацкай, метадычнай, спрвачнай літаратуры) і падручнікаў 2233 экз.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:
• Фарміраванне ў чытачоў навыкаў незалежнага карыстальніка і навучанне карыстання кнігай, пошуку інфармацыі;
• Спрыянне фарміраванню асобы навучэнцаў сродкамі культурнай спадчыны, формамі і метадамі індывідуальнай і масавай работы з вучнямі;
• Сумесная дзейнасць з настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі па фарміраванню грамадзянскай пазіцыі вучняў іх інтарэсу да здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, выхаванне патрыятычных пачуццяў і любові да Радзімы.
