Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 2 марта 2013 в 23:11, Обновлено 20 марта 2013 в 00:00
1 493 просмотра

З 25.02 па 01.03.2013 г. у школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які быў прымеркаваны да свята роднай мовы. На працягу тыдня вучні 1 – 11 класаў прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Гэта былі конкурсы, гульні, віктарыны, інтэрактыўныя гульні, завочныя падарожжы па роднай мове, інсцэніроўкі ўрыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава новых беларускіх падручнікаў, часопісаў. Крыху раней, а менавіта 21.02 (у сам дзень роднай мовы) у школе прайшоў рэспубліканскі конкурс “Буслік-2013”, у якім паўдзельнічалі 10 вучняў.

Так, напрыклад, у аўторак вучні 6 – 7 класаў прынялі ўдзел у КВЗ “Любі, ведай, шануй роднае слова!”. Для вучняў пачатковых класаў было арганізавана захапляльнае завочнае падарожжа па станцыям роднай мовы. Малодшыя школьнікі актыўна прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, нікога яно не пакінула раўнадушным. Вучні 5, а таксама 4 класаў паспрабавалі свае сілы ў чацвер у віктарыне “Знаўцы мовы”. Перамаглі, вядома ж, пяцікласнікі. У апошні дзень тыдня беларускай мовы адбылася цікавая інтэрактыўная гульня па новым правілам арфаграфіі для вучняў старэйшых класаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.