04.05.2020 Заданне па сусветнай гісторыі

Дата: 3 мая 2020 в 15:02, Обновлено 3 мая 2020 в 15:09
333 просмотра

1. Выканай праверачную работу і дашлі адказы настаўніку

Праверачная работа

Заваяванне Рымам Міжземнамор’я

1. Сутыкненне Рыма з Карфагенам было непазбежным з-за:

а)  разбою карфагенскіх піратаў у прыбярэжных водах Апенінскага паўвострава;

б) вострава Сіцылія;

в) вострава Крыт.

2. Горад Карфаген знаходзіўся:

а) у Грэцыі;                           б) у Малой Азіі;                                в) на поўначы Афрыкі.

3. Суаднясіце імёны гістарычных дзеячаў і іх характарыстыкі:

А) Ганібал

1. Палкаводзец, імя якога наводзіла жах на рымлян

Б) Сцыпіён

2. Рымскі сенатар

В) Катон

3. Рымскі палкаводзец

4. Адкажыце на пытанні:

а) Чаму войны Рыма з Карфагенам названы Пунічнымі?

б) Што адбылося з карфагенскімі тэрыторыямі пасля разбурэння Карфагена?

в) Якія прычыны перамогі Рыма над Карфагенам?

г) Да якіх наступстваў гэта прывяло?

5. Начарціце стужку часу і выканайце заданні:

а) адзначце гады войнаў Рыма з Карфагенам (пачатак, канец);

б) адзначце гады самых вядомых бітваў падчас Пунічных войнаў.

2. Прачытай § 21

3. Праглядзі відэаўрок па новай тэме па ссылцы https://www.youtube.com/watch?v=brQ6PWEnn3A

4. Адкажы на пытанні с. 91

5. Выканай QR-код на с. 90

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.