Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Традиции школы

Дата: 29 января 2014 в 22:49, Обновлено 31 января 2014 в 22:27

Традыцыі школы

На працягу існавання ў Вуглоўскай сярэдняй школе склаліся пэўныя традыцыі: гэта і правядзенне розных свят (свята ведаў, свята апошняга званка, Дзень настаўніка, Новы год, 8-га сакавіка, свята Перамогі і інш.), і сустрэчы з былымі выпускнікамі, сустрэчы з ветэранамі ВАВ і працы, правядзенне агеньчыкаў, вечароў адпачынку, канцэртаў мастацкай самадзейнасці і інш.

Традыцыяй стала таксама правядзенне асенняга балю і Навагодняга вечара. Гэтыя мерапрыемствы рыхтуюць заўсёды вучні выпускнога класа школы.

Добрая традыцыя склалася ва ўзаемаадносінах з базавымі гаспадаркамі. Школа заўсёды прыходзіць на дапамогу КСУП "Брагінскі" і КСУП "Брагінка". Кіраўнікі гэтых гаспадарак з'яўляюцца частымі гасцямі школы.

Традыцыяй стала правядзенне розных сумесных спартыўных мерапрыемстваў, дзён здароўя, прысвечаных дню барацьбы са СНІДам. У такіх масавых мерапрыемствах удзельнічаюць каманды вучняў, бацькоў, работнікаў КСУП "Брагінскі" і іншых арганізацый і ўстаноў (пошта, ФАП). I патрэбна сказаць, што гэтыя традыцыі аказваюць вялікі станоўчы ўплыў на вучэбна-выхаваўчы працэс у школе.

1 верасня 1989

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. У верхнім радзе - настаўнікі старэйшага пакалення, у ніжнім - маладыя спецыялісты

1 верасня 2008 года

Свята ведаў

1 верасня 2007 года

Свята ведаў

1990 год

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

На фотаздымку выпускнікі Вуглоўскай СШ

2009 год

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

На фотаздымку выпускнікі Вуглоўскай СШ

1989 год

Вучні і настаўнікі школы на пераборцы бульбы ў калгасе імя Энгельса

2008 год

Вучні і настаўнікі школы на пераборцы цыбулі ў КСУП “Брагінка”

1977 год

Вучні Вуглоўскай СШ на экскурсіі ў горадзе Кіеве

2008 год

Вучні школы на экскурсіі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза

2013 год

Вучні школы ў рэзідэнцыі Братоў Дзедаў Марозаў у г. Мазыр

1975 год

Урок мужнасці. Выступае ветэран ВАВ Дзегцярэнка Іван Ціхонавіч

2006 год

Сустрэча з ветэранам ВАВ

9 мая 1975 года

Вахта памяці каля абеліска воінам-землякам,

якія загінулі ў Вялікую айчынную вайну

9 мая 2011 года

Вахта памяці вёска Вуглы

1978 год

Сустрэча выпускнікоў 1968 года з настаўнікамі школы

2006 год

Сустэча праз 30 год. Выпускнікі 1976 года разам з былымі настаўнікамі Вуглоўскай школы

1978 год

Здача норм комплекса ГПА

2004 год

Спартландыя “Вучні, бацькі, настаўнікі – спартыўная сям’я!”

2013 год

"Мама, тата, я - спартыўная сям'я"

1974 год

Агеньчык да свята 8-га Сакавіка. Вучні разам са сваімі матулямі

2010 год

Свята любімых матуль

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.